Шаноўныя Беларусы! 7 лютага ў ліцэі адбыўся Вечар паэтычнай памяці - Ноч расстралянай паэзіі... МЫ чыталі вершы паэтаў - ахвяр сталінскіх рэпрэсій... Іх расстралялі ў ноч 29-30 кастрычніка 1937 года. УПЭЎНЕНА, што ўразіла усіх, хто прыйшоў... Плакаты, што Вы бачыце на фотках, плен творчай энергіі нашай былой вучаніцы Дубоўскай Віялеты... Вочы паэтаў забыць наўрад ці магчыма... МЫ ПАМЯТАЕМ ВАС, ХЛОПЦЫ....

Юлі Таўбін
Адкінуўшы фіранку...


Адкінуўшы фіранку,
Гляджу праз пыл і дым, -
Сялянская фурманка
На бруку гарадскім.

Вітрыны і афішы
І коміны ўгары...
Паветра дымам дыша,
Ў паветры дым і крык.

І вось яна мінае
Манто і паліто,
Спакойныя трамваі
І дзёрзкія аўто.

І ў вуліц ліхаманку
І ў спёку, ў пыл і дым
Імчыць мая фурманка
Па бруку гарадскім.