Віншуем з узнагародай!

6 лютага 2019 года адбылася выніковая калегія Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2018 год установа адукацыі “Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй” была адзначана Граматай у намінацыі

“Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі”

Віншуем педагагічны калектыў, вучняў ліцэя і іх бацькоў з высокай узнагародай і жадаем новых дасягненняў, яркіх адкрыццяў і бясконцага натхнення!

Мы ўпэўнены, што веды, багаты жыццёвы вопыт, кампетэнтнасць, прафесіяналізм і творчая энергія будуць і далей дапамагаць нам рашаць пастаўленыя задачы на карысць адукацыі дзеля будучыні краіны…