Каляда

Каляда, Каляда… Нават зорам трывожна.
Па заблытаных сцежках крутога жыцця
Да сваіх ў гэты вечар спяшаецца кожны,
Дзе ў сям’і за сталом нас чакае куцця.

А ўчора кожны ліцэіст спяшаўся ў кабінет 306, дзе ўсіх чакала Калядная вячэра з сапраўднай куццёй, грыбным супам, наліснікамі, шарлоткай, мандарынамі, цукеркамі і іншымі прысмакамі. Дзяўчаты спявалі самую знакамітую калядную песенку “Ціхая ноч”. Прагучаў у выкананні Паутавай Ганны паэтычны шэдэўр Іосіфа Бродскага Рождественская звезда.

Але самую вялікую асалоду прынес ўсім Святы Мікалай і звычай дзяліцца аплаткам.

За святочным сталом – няхай кожнаму месца
Каля вернага сэрца сясцёр і братоў
Няхай будзе у вас, як ў харошай сямейцы,
ўсім па роўні ў жыцці і куцця, і любоў.

Ларыса Геніюш.