О сколько нам открытий чудных готовит просвещенья дух…
Вось ужо мінуў і застаўся ў гісторыі Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс… Летась у Санкт-Пецярбург ездзіла дружына Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Нашу ўстанову адукацыі прадстаўлялі фізікі і біёлагі: яны сталі фіналістамі ўсерасійскага навуковага форуму.
На берагах Нявы прадстаўнікі навуковага таварыства “Праметэй” абаранялі свае даследчыя праекты перад прафесійным журы, у якое ўваходзілі кандыдаты і дактары навук. Акрамя таго, падчас конкурсу аргкамітэтам былі арганізаваны лекцыі і майстар-класы, дзе маладыя даследчыкі маглі сустрэцца, паразмаўляць і абмеркаваць шмат цікавага. І ўсё гэта адбывалася ў атмасферы старажытнага дойлідства, забытковых будынкаў, адкрытасці і творчасці.
Ліцэістаў узнагародзілі:
Дыплом ІІ ступені (секцыя “Фізіка”):
Ігнатчык Аляксей
Крылоў Арцём
Пятроў Юрый
Дыплом ІІІ ступені (секцыя “Біялогія”)
Хаменка Міланія
Асаблівыя словы падзякі навуковым кіраўнікам праектаў:
Сечка Канстанціну Дзмітрыевічу і Кавалеўскай Ларысе Міхайлаўне.