Такога яшчэ ў ліцэі не было...
Сення да нас завітала Батлейка... На сцэне актавай залы выпускніца ліцэя Беляўцова Вераніка прадставіла вядомыя і сучасныя аўтарскія казкі. Праз куфар Батлейкі мы разам з лялькамі пражывалі эмоцыі дабразычлівасці, кахання, любові да жыцця і чуласці.
Батлейка - гэта прывітанне нам з далекай мінуўшчыны, калі беларусы, нашы продкі, вельмі шанавалі гэты від мастацтва.
Але адна казка была асабліва цікавай. Лялькі апавядалі нам пра тое, што любоў і каханне могуць растапіць любое сэрца. І напрыканцы героі казкі прапанавалі нам абняцца і такімі шчырымі абдымкамі скончыўся чароўны Дзень абдымак у нашым ліцэі.
Дзякуй усім, хто далучыўся сення да свята абдымак і свята тэатральнага мастацтва Батлейкі!!!