Для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя добрай традыцыяй стала наведванне тэатральных паказаў. 17 студзеня 2024 года навучэнцы 10-11 класаў наведалі Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача. Увазе гледачоў быў прадстаўлены спектакль паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Паглыбленне ў містычна-псіхалагічны дэтэктыў прадставіла юным наведвальнікам тэатра магчымасць параўнаць асабістыя ўражанні ад твора класіка беларускай літаратуры з позіркам на твор і яго герояў рэжысера-пастаноўшчыка спектакля, з чымсьці не згадзіцца, а штосьці адкрыць для сябе з іншага боку. Гэта быў цікавы і захапляльны вопыт для нашых ліцэістаў.