Сення ў нашым ліцэі стартаваў Дзень беларускай пісьменасці...

З нагоды гэтага свята да нас завітаў паэт, журналіст, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Якаўлевіч Гальпяровіч...

У бібліятэцы ліцэя адбылася творчая сустрэча з паэтам, падчас якой вучань 11 класа Гардзей Жогла ўзяў інтэрв'ю ў у чалавека, жыцце якога прысвечана беларускаму слову... А 11 Ж клас уступіў у дыялог з вядомым паэтам….

Было цікава і душэўна…


СЮЖЭТ ДЛЯ ВЕЧНАСЦІ

Навум Гальпяровіч

Душа ад Айчыны лечыцца,

Як маці, яна адна.

Мы ж толькі сюжэт для вечнасці,

Якая пымае нас.


Былое не паўтараецца,

Хоць вечнасць жыве былым,

І ў ранішніх дэкарацыях

Зусім не патрэбны грым.


Бо існае праяўляецца

У зыркім святле зары,

І плача, і пасміхаецца,

І даўняй віной гарыць.


Я знаю: не перапішацца

Нанова пражыты дзень.

І зіхаціць над цішаю

Трывогі маёй прамень.


Што будзе? У што паверыцца?

Падзеліць хто лёс са мной?

Мы ж толькі сюжэт для вечнасці,

Для кнігі яе святой.