Сення ў Мінскім дзяржаўным абласным ліцэі адбыўся традыцыйны жнівеньскі педсавет... Але яго фармат быў незвычайны...

Ньюсрум... Менавіта такая форма педагагічнай рады настаўнікаў дазволіла яскрава і крэатыўна падсумаваць вынікі мінулага навучальнага года...



З педсавета астралагічны прагноз ад Паўлавай Алы БАЛЯСЛАВСЎНЫ

Астралагічны прагноз 2023

Па прагнозах астролага, 2023/24 навучальны год будзе складаны. Аднак зоркі прадказваюць, што транзітны Марс злучыцца з натальным Сонцам і педагагічны калектыў ліцэя паспяхова справіцца з усімі перашкодамі. Астралогія абяцае некаторыя цяжкасці. Але, калі ў вашай галаве з’явіцца думка: а ці не кінуць усё, успомніце фразу: рабі, што павінен, і няхай будзе тое, што павінна быць, – і працягвайце працаваць. Калі вы праявіце большую актыўнасць у першай палове навучальнага года, то другая пройдзе спакайней. Вы зможаце атрымаць асалоду ад зробленага. Гараскоп папярэджвае, што нельга пускаць усё на самацёк.

Хачу адзначыць, што некаторыя члены педагагічнага калектыву павысяць кваліфікацыйныя катэгорыі, павялічыцца колькасць настаўнікаў-метадыстаў, асабліва сярод педагогаў гуманітарных дысцыплін.

Спрыяльны для гэтага час, калі Венера будзе ў Казерогу.

Жадаючыя змогуць прыняць удзел у эксперыментальным праекце “Укараненне мадэлі самаадукацыі вучняў у кампетэнтнасна-арыентаваным асяроддзі на аснове метадаў стратэгіі фарсайта”. Настаўнікам-інаватарам зоркі абяцаюць сусветную вядомасць і прызнанне не толькі вучнямі ліцэя, але і навучальных устаноў як Рэспублікі Беларусь, так і іншых краін.

Астралогія прадказвае, што навучальны год пройдзе адносна спакойна, але ў час правядзення алімпіяд і НПК будзе аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аднак хмары рассунуцца ў час узнагароджання пераможцаў, якія ў новым навучальным годзе змогуць узняцца вышэй за Алімп, ім удасца пакарыць самую высокую вяршыню ў свеце – Эверэст. Добрыя вынікі ліцэісты пакажуць і на цэнтралізаваных экзаменах. Большасць павысіць свае балы. Вырасце колькасць стабальнікаў.

Усіх чакаюць цікавыя пазакласныя мерапрыемствы, як традыцыйныя, так і новыя.

Дзякуючы таму, што Венера застанецца ў васямнаццатым доме, псіхалагічны клімат у калектыве будзе здаровы. Змены ў кадравым складзе паспрыяюць цёплым адносінам паміж калегамі. Прыход новых ліцэістаў таксама станоўча паўплывае на атмасферу ў навучальнай установе.

Ну і напрыканцы хачу нагадаць закон жыцця: нягледзячы ні на якія прагнозы астролагаў, памятайце: усё будзе так, як трэба, нават калі па-іншаму.

Здароўя ўсім, душэўнага спакою, радасці быцця! Дзякуй за ўвагу!