На вяршыні Алімпа…

У кожнага чалавека, які мысліць, шукае і асэнсоўвае жыццё, свой Алімп, свая вяршыня, да якой ён імкнецца ўсё жыццё…

Вучні Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя як прадстаўнікі эліты нашай краіны штодня ідуць да вызначаных імі самімі вяршынь…

13 красавіка ў актавай зале ліцэя мы віталі тых, хто ўжо дасягнуў пэўных прыступак свайго Алімпу… Трыдыцыя падсумавання поспехаў на мерапрыемстве “На вяршыні Алімпа” доўжыцца ужо шмат гадоў…

Ва ўрачыстай і разам з тым цёплай атмасферы ліцэйскага дому ад шчырага сэрцайка віншаваліся ліцэісты, якія перамаглі на трэцім і заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах…

Падняліся на сцэну і пачулі апладысменты пераможцы Рэспубліканскага конкурсу даследчых работ школьнікаў…

Мы апладзіравалі нашым юным паэткам, што сталі дыпламанткамі Міжнароднага конкурсу аўтарскай паэзіі ў Маскве…

Мы дзякавалі тым таленавітым вучням, якія на працягу года стваралі крэатыў і сапраўдную творчасць на ліцэйскай сцэне…

Словы падзякі і выдатнай адзнакі атрымалі ліцэісты, што не шкадавалі сіл дзеля развіцця сістэмы ліцзйскага самакіравання РІТМ…

Гучала музыка… Спяваліся песні… Моваю танца выражаліся эмоцыі спачування…

Дзякуй усім, хто адважна крочыць па шляху алімпіяды, навукова-практычнай канферэнцыі, інтэлектуальных конкурсаў і творчасці!!!

Усім нашым вучням зычым поспехаў і здзяйснення адукацыйных мар!!!