Быў. Ёсць. Будзеш.

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень вучні Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя мелі магчымасць паслухаць лекцыю “Быў. Ёсць. Буду”, якую прэзентавала работнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Не хочацца называць гэту сустрэчу афіцыйным словам “лекцыя”. Гэта быў цікавы і пазнавальны аповед пра жыццё і творчасць аднаго з самых таленавітых беларускіх пісьменнікаў – Уладзіміра Караткевіча. Ліцэісты паглыбілі веды пра мастака слова, атрымалі магчымасць зазірнуць у “творчую лабараторыю” Караткевіча. Прысутныя пераканаліся, што напісаць мастацкі твор – вельмі складаная рэч, якая патрабуе шмат намаганняў.

Удала падабраныя слайды прэзентацыі дапамаглі акунуцца ў тыя часы, калі жыў Уладзімір Караткевіч, найбольш ярка ўявіць, з якімі цяжкасцямі ён сустракаўся, якім чалавекам быў, з кім сябраваў. Свой аповед спадарыня Ганна закончыла словамі Васіля Быкава: “На ягоныя тэмы можна, напэўна, пісаць горш, а магчыма, і лепш, але напісаць так, як гэта зрабіў ён, не зможа ніхто”.