14 кастрычніка мы, 10Ж клас Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, наведалі Дом-музей Ваньковічаў. Разам з нашай настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Скібай Валянцінай Дзям’янаўнай мы прыадчынілі дзверы беларускага рамантызму.

Як толькі зайшлі ў дом, то адразу адчулі атмасферу той далекай, але вельмі цікавай эпохі. Не гледзячы на тое, што прадметы інтэр’еру былі прывезены з розных куткоў свету, здавалася, што гэта мэбля стаіць там ужо амаль некалькі стагоддзяў. Але асноўнае ў музеі – карціны. Іх было шмат, і кожная мела сваю гісторыю, якую нам займальна распавёў эксурсавод. Заканчэннем падарожжа ў свет рамантызму стаў галоўны шэдэўр Валенція Ваньковіча “Адам Міцкевіч на скале Аю-Даг“.

Падчас экскурсіі мы наблізіліся да жыцця шляхетнай сям’і Ваньковічаў, даведаліся гісторыю стварэння карцін, зрабілі шмат фотаздымкаў і ўзбагацілі скарбонку ведаў….