Знаёмства з мінулым Міншчыны

Сонечным кастрычніцкім днём ліцэісты наведалі Маладзечанскі краязнаўчы музей. З захапленнем яны паўдзельнічалі ў квэсце, дзе ў займальнай форме ўспомнілі асноўныя моманты гісторыі Беларусі. Са смуткам у сэрцы вучні прайшліся па залах, прысвечаных трагічнай старонцы мінулага - генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайне.