Экскурсія ў музей народнай архітэктуры і побыту

Вучні 10-х класаў ліцея наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Гэты музей займае вялікую тэрыторыю, падзеленую на тры сектары: Цэнтральная Беларусь, Падняпроўе і Паазер’е. Сама экспазіцыя ўяўляе сабой сапраўдную вёску з характэрнымі для кожнага рэгіёна асаблівасцямі. Ліцэісты наведалі цэнтральную частку, дзе размешчана Пакроўская царква XVIII стагоддзя, якая раней была ўніяцкай. Таксама яны змаглі ўбачыць школу 1932 года пабудовы са старанна прапрацаваным інтэр’ерам. Вопытны экскурсавод расказаў нам пра тое, як праходзіў працэс навучання ў той час.

Потым вучні пазнаёміліся з унутраным абсталяваннем хат. Не магла не здзівіць колькасць экспанатаў: цэлыя калекцыі адзення і абутку, хатняга начыння, сельгас інвентара і плеценых аздабленняў.

У канцы экскурсіі мы паўдзельнічалі ў абрадзе таго часу – пераступанне цераз плот, па абодва бакі якога стаялі пні. Сутнасць заключаецца ў тым, што калі ты пераступаеш гэты плот (абавязкова з левай нагі!) і загадваеш жаданне, то яно здзейсніцца.

Мы былі здіўлены тым, як жылі простыя людзі ў той час.