Шукаем, як вучыць, каб вучыць лепш...

Напярэдадні Новага 2022 года настаўнікі-інаватары вырашылі абмеркаваць "у акварыуме" свае надзённыя праблемы і дасягненні рэалізацыі інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі самаадукацыі вучняў у кампетэнтнасна-арыентаваным адукацыйным асяроддзі на падставе метадаў стратэгіі фарсайта".

Праз "жывую" гаворку педагогі раіліся, якім чынам удасканальваць працэсы самаадукацыі ў ліцэі. Настаўнік-метадыст В.А.Званцова прэзентавала метад постэр-плаката. С.Г.Мельнікава падзялілася вынікамі метадычнага пошуку на інфармацыйнай платформе "Class-room". М.П.Траццяк паведаміла, як ліцэісты ў галіне алімпіяднага руху могуць удасканальваць навыкі самаадукацыі праз метад экстрапаляцыі тэндэнцый, а Т.Э.Гусак, кіраўнік МА класных кіраўнікоў, прапанавала, якім чынам можна палепшыць фінансавую пісьменасць ліцэістаў у кантэксце нашага інавацыйнага праекта.

Гаворка была настолькі цікавая, што патрабуе працягу на пасяджэннях метадычных аб'яднаняў...