“Пасядзім на дарожку”

Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй дае магчымасць не толькі атрымаць якасныя веды, але і рэалізаваць свае амбіцыі, загартаваць самыя моцныя рысы характару праз удзел у алімпіядным руху і даследчых конкурсах.Традыцыйна перад ІІІ этапам рэспубліканскай алімпіды ліцэйская сям’я “сядзіць на дарожку”.

У гэтым годзе мерапрыемства “Пасядзім на дарожку” набыло калядна-навагодні настрой. Казачную атмасферу стварыла прысутнасць Дзеда Мароза і Снягуркі. Гэта дзякуючы ім на сцэне з’явіліся 12 чароўных крэслаў. Першым на адным з іх пасядзеў сам Дзед Мароз і пажадаў ліцэістам поспехаў. Другім пасля выступлення з натхняльнай прамовай і шчырымі пажаданнямі алімпіяднікам і ўдзельнікам НПК адно з крэслаў заняў дырэктар ліцэя Віктар Пракопавіч Хацееў. Юных даследчыкаў таксама вітала намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Валянціна Дзям’янаўна Скіба. Цёплыя словы падтрымкі алімпійцы і ўдзельнікі НПК пачулі і ад сваіх настаўнікаў.

Пасядзець на “крэслах удачы” і зарадзіцца на поспех былі запрошаны ўсе 73 удзельнікі ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды, 9 вучняў, якія будуць прадстаўляць МДАЛ на розных конкурсах даследчага характару, а таксама 20 настаўнікаў, якія дапамагаюць юнаму пакаленню рэалізаваць свае таленты.

“Пасядзелкі” суправаджаліся тэматычнымі застаўкамі з мультфільмаў. Разбавілі свята нумары, выкананыя Гнацюк Веранікай, Таратын Вольгай Ігараўнай, Войткусам Іванам, Лейчанком Уладзімірам, Грачовай Ганнай, Сушко Любоўю, Віткоўскай Ксеніяй, Качатковай Палінай, Мазанікам Яўгенам, Драбушэвічам Ягорам, Рыжай Алінай, Прычынец Ангелінай, Сцефановіч Ганнай.

А якое свята без падарункаў, асабліва напярэдадні Новага года? Канечне ж, былі ўручаны салодкія пачастункі з пажаданнямі новых перамог.

Вось так па-сямейнаму ўтульна і весела ў нашым ліцэі адбылася чарговая імпрэза “Пасядзім на дарожку”.

Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Здароўя, удачы, святочнага настрою! Няхай усё запланаванае на наступны год здзейсніцца! Няхай будуць узяты новыя вяршыні!