Дзень адчыненых дзвярэй

3 красавіка Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй гасцінна распахнуў свае дзверы для усіх, хто шукае сябе і спрабуе быць на хвалі адукацыі, інтэлекту і творчасці…

Колькасць асоб, зацікаўленых нашай установай, прыемна здзівіла і замацавала ўпэўненасць у тым, што ліцэй – гэта адукацыя будучыні і адукацыя для лепшых…

У дабразычлівай атмасферы адкрытасці і даверу настаўнікі прэзентавалі свае профілі, а адміністрацыя ліцэя апавядала пра асноўныя прынцыпы і падыходы да адукацыі ў краіне МДАЛ…

Мяркуючы па водгуках, Дзень адчыненых дзвярэй стаў яскравым момантам на шляху нашай установы адукацыі….