На хвалях міжліцэйскага супрацоўніцтва

6 кастрычніка ў нашай установе адукацыі адбылося міжліцэйскае мерапрыемства…

Ліцэй БДУ, а менавіта адміністрацыя вучэльні сустрэлася з адміністрацыей МДАЛа за круглым сталом…
Абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі мадэлі арганізацыйна-кіраўнічых умоў жыццядзейнасці абодвух ліцэяў.

Дырэктар Ліцэя БДУ Ігар Мікалаевіч Варакса прэзентаваў для педагогаў установы адукацыі асноўныя аспекты сваёй кнігі ”Адукацыйныя тэхналогіі для настаўнікаў“…

Заўсёды пазнавальна і цікава абмяняцца метадычнымі ідэямі і напрацоўкамі з калегамі і аднадумцамі…

А наперадзе нас чакаюць новыя хвалі адукацыйнага міжліцэйскага супрацоўніцтва.