Урачыстая інаўгурацыя ліцэйскага навуковага таварыства “Праметэй” адбылася 2 верасня ў актавай зале ліцэя… Навабранцы-ліцэісты далучыліся да навуковага пошуку сваіх папярэднікаў. Выпускнікі ліцэя 2020 г. Андрэй Міхайлаў і Ягор Ярмоленка прэзентавалі даклады, якія адлюстравалі іх даследчую дзейнасць у кантэксце НТ “Праметэй”. Намеснік па навукова-метадычнай рабоце Скіба В.Дз. паведаміла гісторыю навуковага таварыства нашай установы адукацыі.

Ліцэісты!

Перад Вамі бязмежная прастора навукі і доследаў на карысць нашай краіны!