Так выглядае эмблема-сімвал нашага ліцэя. Ідэя прыехала з далекай Італіі. На міжнародным конкурсе маладых архітэктараў хтосьці ў творчым імпэце зрабіў цікавы малюнак, які нейкім чароўным чынам трапіў да нас у ліцэй, каб стаць падмуркам для сімвалічнага вызначэння нашай установы адукацыі.
Чым жа прыцягнуў нас гэты малюнак? Перш за ўсе тым, што адны людзі бачаць на ім адразу птушку-голуба міру, а другія – руку, якая трымае зямны шар. Але і тая, і другая асацыяцыі нясуць станоўчы, жыццясцвярджальны пачатак, блізкі па сваім духу ўсім педагогам ліцэя.
Калі ўважліва прыгледзецца, то можна пабачыць, што па зямлі бягуць дзеці. Яны шчаслівыя. А надпіс на лацінскай мове “Ut home perfectus sit” азначае “Няхай будзе створаны чалавек”. Сапраўды, каманда педагогаў Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя творча працуе, каб ажыццяўляць сваю галоўную мэту – выхаванне асобы ліцэіста, здольнай да інтэлектуальнай і крэатыўнай самарэалізацыі.
Мы прагна жадаем, каб нашым выпускнікам належаў увесь свет, таму што яны здольны захаваць яго ва ўсей прыгажосці і чысціні.