Навуковае таварыства “Праметэй”.

Навуковае таварыства “Праметэй” прэзентавала 10 праектаў на конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Традыцыйна верасень і кастрычнік члены НТ “Праметэй” заўзята і актыўна працуюць над рэалізацыяй сваіх даследчых ідэй, бо ў адпаведнасці з планам напрыканцы верасня трэба ўжо абараніць работы на абласным этапе конкурсу.

Ліцэісты і настаўнікі - вялікія малайцы! Бо, як заўсёды, у сціслыя тэрміны пастараліся зрабіць усё, каб работы былі прадстаўлены на суд журы.

Дзякуй усім удзельнікам канферэнцыі:

Шэлемавай Варвары, Зыль Ганне, Прымаку Яўгену, Калесніковіч Ірыне, Цярэшку Аляксандру, Круклінскаму Канстанціну, Хоміч Дзіяне, Паўлавай Ганне, Раманоўскай Уладзіславе, Барташу Дзмітрыю, Шымону Данілу, Алімову Рыгору, Камалаву Руслану, Саўчанцы Ганне!!!!!!!

Дыплом І ступені

Раманоўская Уладзіслава
(секцыя нямецкай філалогіі)
Навуковы кіраўнік: Дубоўская А.І.

Калесніковіч Ірына
(секцыя біялогіі)
Навуковы кіраўнік: Кавалеўская Л.М.

Дыплом ІІ ступені

Хоміч Дзіяна, Барташ Дзмітрый, Паўлава Ганна
(секцыя геаграфіі)
Навуковы кіраўнік: Альгамец Л.Р.

Прымак Яўген
(секцыя беларускай філалогіі)
Навуковы кіраўнік: Лянкевіч Н.В.

Шымон Даніла, Алімаў Рыгор
(секцыя фізікі)
Навуковы кіраўнік: Сечка К.Д.

Дыплом ІІІ ступені

Шэлемава Варвара
(секцыя рускай філалогіі)
Навуковы кіраўнік: Койро ВІ.