22 сакавіка стаўся асаблівым днём
у культурным жыцці ліцэя, бо да нас завітаў сам …

Віктар Марціновіч

Слынны сучасны беларускі пісьменнік , кнігі якога карыстаюцца вялікім попытам…

В.Марціновіч сёння самы чытаемы і прадаваемы аўтар на Беларусі…

Разам з ім у ліцэй прыехала перакладчыца яго твораў на рускую мову Лідзія Міхеева.

Але напачатку ўвазе пісьменніка былі прадстаўлены “перфомэнс”, прыгатаваны ліцэістамі: хлопцы і дзяўчаты пад музычнае аздабленне чыталі любімыя фрагменты з кніг В.Марціновіча. Напрыканцы “перфомэнса” прагучала песня “Выбяру сам” з рэпертуара “Naviband”.

Потым мікрафон быў аддадзены любімаму пісьменніку, які сказаў пра ролю чытання, ролю кнігі. А далей адбыўся жывы дыялог: настаўнікі і вучні задавалі пытанні, на якія Віктар Марціновіч даваў вычарпальна-цікавыя адказы.

Было файна!

Менавіта гэтай падзеяй скончыўся Тыдзень псіхалогіі у ліцэі…