Музей.Спадчына. Памяць.

3 сняжня ліцэісты наведалі ўрачыстую цырымонію адкрыцця V Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі", важнай пляцоўкі для прэзентацыі музейнай справы. У форуме ўдзельнічалі больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй. Урачыстасць вельмі ўразіла настаўнікаў і вучням, дазволіла ім яшчэ раз дакрануцца да скарбонкі беларусскай культуры.

Наведаўшы цырымонію, вучні прынялі ўдзел у культурна-адукацыйным праекце ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа“ “Хэштэг:люблю Коласа” да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта, у віктарыне “Музей для дваіх” установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, пазнаёміліся з прэзентацыямі іншых музеяў.