“Беларусь і Україна: вопыт даследчага пошуку”…
Менавіта так была азначана тэма міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася ў рамах супрацоўніцтва Малой Акадэміі навук вучнёўскай моладзі (г. Кіеў Україна), Ліцэя БДУ і Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя.
9 лістапада распачалася работа дзвюх секцый: грамадска-гуманітарнай і прыродазнаўча-матэматычнай. Членамі журы сталі студэнты, актыўныя ўдзельнікі НПК і даследчых конкурсаў, лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай моладзі і студэнтаў.
Галоўным вынікам інтэлектуальнага спаборніцтва, якое з’яўляецца ўжо традыцыйным, сталі зборнікі тэзісаў навуковых прац украінскіх і беларускіх юных даследчыкаў, выдадзеныя ў Кіеве….

“Беларусь і Україна: вопыт даследчага пошуку”…
21 ноября 2016