Віншуем
Шаноўныя калегі, дарагія ліцэісты і ўсе наведвальнікі нашага сайта!

З радасцю паведамляем, што Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 ад 15.06.2016 года за дасягненні і найлепшыя паказчыкі занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару!
Адкрыццё адноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару на плошчы Дзяржаўнага сцяга ўрачыста адбылося 21 чэрвеня.
Віншуем з гэтай неардынарнай падзеяй ўсіх: дружыну настаўнікаў і супрацоўнікаў, нашых таленавітых вучняў, выпускнікоў і бацькоў!
Безумоўна, гэта падзея стане важнай вехай у гісторыі ліцэя. Сёння хачацца выразіць шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў нам ісці да поспеху. Гэта Мінскі абласны выканаўчы камітэт і ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.
Гэта ўвага дзяржавы - стымул да творчасці і ўсведамленню сваёй асабістай ролі ў эканамічным, палітычным і духоўным росквіце нашай краіны - Рэспублікі Беларусь!!!!

Віншуем
24 июня 2016