ВІНШУЕМ!!!

З 16 па 21 красавіка 2016 года ў Клуж-Напоке, што знаходзіцца ў Румыніі, адбылася міжнародная канферэнцыя маладых вучоных ICYS-2016 (International Conference of Yong Scientists).


Рэспубліку Беларусь і наш ліцэй на гэтым сур’езным навуковым форуме прадстаўляў вучань 11 “А” класа Барысевіч Аляксей.


Леша паказаў там свой “Prop-plane”, які стаў вынікам супольнай творчай канструктарской працы каманды Беляўцова Віктара, Сыраватнікава Мікіты і Міхаіла Васільевіча Жарнасека.


Алексей так хораша прэзентаваў новую мадэль дрона, што быў адзначаны бронзавым медалём.


Увесь педагагічны калектыў і ўсе навучэнцы са шчырым сэрцам віншуюць Лёшу з бліскучаю перамогаю ў Румыніі!!!


Віншуем таксама і ўсю каманду маладых навукоўцаў-канструктараў і жадаем ім ніколі не збаўляць абароты!

24 апреля 2016