Вынікі ўдзелу ў другім этапе навукова-інжынернага конкурсу вучняў “Belarus Science and Engineering Fair”

Жыццё – гэта ланцуг горных хрыбтоў. Узбіраючыся на самую высокую гару, чалавек думае: хрыбет апошні, а на самай справе гэта адзін з многіх і многіх, што вырастаюць перад ім неўзабаве.

Альбер Камю пісаў: “Чалавека перайначыць нельга, але ўсе роўна трэба рабіць сваю справу так, як калі б быў упэўнены, што перайначыш свет і асобнага чалавека”.

Менавіта ў гэтым перакананы пераможцы другога этапа навукова-інжынернага конкурсу вучняў “Belarus Science and Engineering Fair”

Краўчанка Ульяна, вучаніца 11 “В“ класа, Уласавец Анастасія, вучаніца 11 “Г” класа, якія атрымалі дыплом I ступені;

Барысевіч Аляксей, вучань 11 “А” класа, узнагароджаны дыпломам III ступені,

Рудзько Ян, вучань 11 “Б” класа, узнагароджаны дыпломам III ступені, а таксама іх навуковыя кіраўнікі Кавалеўская Ларыса Міхайлаўна і Жарнасек Міхаіл Васільевіч.

Віншуем пераможцаў! Жадаем ім пакараць самыя высокія вяршыні!

23 февраля 2016