“Новы тып крыла”
Даследчая праца-праект “Новы тып крыла” у новай трактоўцы “Increasing wing lift for safer landing” прадстаўлялася з 10 па 15 мая на Intel ISEF у горадзе Пітсбургу (Штат Пенсільванія, ЗША).

Дадзеная работа - рэалізацыя смелых ідэй нашых навучэнцаў: Беляўцова Віктара, Сыраватнікава Мікіты і Карабко Алега.

Смеласць беларускіх хлопцаў была ўзнагароджана Дыпломам і дзвюма спецыяльнымі прэміямі.

Навуковым кіраўніком працы з’яўляецца настаўнік фізікі Сечка Канстанцін Дзмітрыевіч.

Віншуем з перамогай у Амерыцы!!!

Так трымаць!!!
18 мая 2015