“Самы галоўны ўрок”
Сёння 8 мая 2015 года ліцэй святкаваў 70-годдзе Вялікай Перамогі…


“Самы галоўны ўрок”

Гэта быў “Самы галоўны ўрок” 10А і 11 А класаў. Але спадзяёмся, што галоўным ён стаў не толькі для нас, але і для ўсіх ліцэістаў, якія прысутнічалі на гэтай урачыстасці.Мы хацелі расказаць, якое месца ў нашай душы займае гэта Перамога.Мы паведамілі пра настаўнікаў Беларусі-герояў самай трагічнай вайны ў гісторыі ўсяго чалавецтва.Прагучалі пранікненыя словы песень і вершаў... Узгадаем адзін з іх:

Я трэцім быў
А можа-пятым,
Чацвёрты лік мінуў мяне.
Начамі з месяцам шчарбатым
Вяду размовы аб вайне.

“Самы галоўны ўрок”
“Самы галоўны ўрок”

“Каля 10 тысяч настаўнікаў Беларусі ўступілі ў Чырвоную армію ў першыя дні вайны”.

Усяго за актыўны ўдзел у вайне супраць фашыстцкай Германіі ордэнамі і медалямі Саюза ССР узнагароджаны 8628 настаўнікаў Беларусі.
Падрыхтоўка і сама імпрэза дапамаглі нам у пэўным сэнсе разам з усёй залаю наблізіцца да тых трагічных падзей, тых вялікіх страт і радасцей Перамогі 45 года…

З любоўю і віншаваннямі 10А і 11А!
“Самы галоўны ўрок”

“Самы галоўны ўрок”
8 мая 2015