XIX рэспубліканскі конкурс даследчых прац школьнікаў

27 лютага Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй зноў распахнуў свае дзверы XIX рэспубліканскаму конкурсу даследчых прац школьнікаў. Юныя таленавітыя фізікі, хімікі, матэматыкі, біелагі, інфарматыкі і астраномы з усіх рэгіенаў нашай краіны прывезлі свае ідэі на суд кампетэнтнага журы. Усе распачалося а 17 гадзіне, калі на ліцэйскай сцэне загучалі беларускія песні, музыка, вершы. Урачыстае адкрыцце гэтага навуковага форуму юных аздобілася цікавымі звесткамі з гісторыі беларускай навукі. Прагучалі пранікненыя паэтычныя радкі, якія напісаў вучань 11 класа нашага ліцэя Казімір Татарыновіч:

Не ляжыць мая душа ў краях далекіх, таемных,

У стэпах пустэльных, пустынях бязмежных.

Не ляжыць у гарах - чужых і высокіх,

Не у морах вялікіх і акіянах глыбокіх,

Не ляжыць у вільготных лясах трапічных,

Не імкнецца да Месяца і да выспаў эпічных.

Тут яна... На сваей. На зямлі. Роднай.

На зямлі маіх продкаў, зямлі дарагой...

І, пакуль разам мы, у сэрцы есць супакой...

Назаўседы з табой я і душой, і крывей...

Прыемна тое, што канферэнцыя шмат гадоў з'яўляецца міжнароднай.І леташні конкус не стаў выключэннем: прыехалі дэлегацыі з украінскага Днепрапятроўска і расійскіх Санкт-Пецярбурга, Бранска і Барысаглебска. На конкурс было прадстаўлена звыш 800 работ, але адабрана было 144 беларускія праекты і 14 замежных. Па колькасці ўдзельнікаў большымі з'явіліся дружыны Мінска і Мінскай вобласці.

1 сакавіка а 10 гадзіне раніцы адбылося ўрачыстае закрыцце форуму. І мы даведаліся, што дыпломы I ступені атрымалі:

Беляўцоў Віктар і Сыраватнікаў Мікіта (секцыя фізікі);

Кузнечык Яраслаў і Гапанюк Кацярына (секцыя біялогіі);

Раманчук Канстанцін (секцыя астраноміі);

Матаева Ліза (секцыя англійскай філалогіі);

Альгамец Валерыя (секцыя геаграфіі).

Дыпломы II ступені:

Шульжыцкі Уладзіслаў і Барысевіч Аляксей (секцыя інфарматыкі);

Савановіч Мікіта (секцыя рускай філалогіі);

Казак Аляксандра і Бондарава Ганна (секцыя хіміі);

Пахвальны водгук па фізіцы атрамаў вучань 10 класа Рудзько Ян.

Шчыра віншуем Вас, шаноўныя пераможцы!

Час праляцеў хутка, але інтэлектуальнае спаборніцтва не скончылася. Яно бясконцае як само жыцце...

1 марта 2015