На шляху да Нобелеўскай прэміі

21 студзеня ў актавай зале ліцэя адбылася VI Нобелеўская канферэнцыя…. Варта адзначыць, што мерапрыемства гэта ў нашай адукацыйнай прасторы традыцыйнае. Але заўсёды выклікае непадробную цікавасць у ліцэйскіх колах. На гэты раз вырашылі назваць яе НЛО(к) альбо Нобелевская Лицейская Общеобразовательная конференция. Чаму так? Таму што, прымаючы ўдзел у гэтай імпрэзе, можна даведацца многа новага і цікавага.



Стартавала канферэнцыя дакладам, прысвечаным самому Альфрэду Нобелю – чалавеку, што прыдумаў і ўсталяваў самую знакамітую ў свеце прэмію. Былі прэзентаваны рэфераты пра тыя адкрыцці, якія ў 2014 годзе былі адзначаны Міжнародным Нобелеўскім Камітэтам. Адзін даклад быў прысвечаны так званай Шнобелеўскай прэміі. Новым на гэты раз з’явіўся даклад пра Прытцкераўскую прэмію – прэмію, што даецца лепшым ў свеце дойлідам (архітэктарам).

27 января 2015