Два дні ў ліцэі панавала атмасфера даследчых спаборніцтваў…

19 студзеня на базе ліцэя праходзіла абарона лепшых праектаў, прадстаўленых на абласны этап рэспубліканскага конкурса навуковых біёлага-экалагічных работ вучняў. Не перастае здзіўляць шырыня дыяпазону даследчых інтарэсаў школьнікаў Міншчыны. Але асабліва прыемна тое, што ліцэісты Кацярына Гапанюк і Кузнечык Яраслаў былі адзначаны дыпломам І ступені, а Арына Яфімчык атрымала дыплом ІІ ступені.


20 студзеня актавая зала ліцэя прымала вучняў, якія прадставілі свае ідэі на абласны этап рэспубліканскага праекта па эканоміі і беражлівасці “Энергамарафон-2014”. Прэзентацыя вучня 10”А” класа нашага ліцэя Каравы Вячаслава была настолькі цікавая, што журы аддало яму дыплом І ступені.


Віншуем юных вынаходцаў!

21 января 2015