Адкрываю, як свет, нанова беларускае, роднае слова.

5 верасня ў нашым ліцэі прайшоў Дзень беларусскага пісьменства. Жадаючых наведаць свята было так шмат, што ў зале нават не хапала месцаў. Склалася добрая традыцыя запальваць на свяце свечку, якая сваім цяплом, сагрэла душы прысутных, ачысціла іх ад бруду.


Адпаведны эмацыйны настрой стварылі словы песні Эдуарда Акуліна “ Малітва”. Далей паліліся са сцэны меладычныя, па-майстэрску выкананыя вершы пра Радзіму,кнігу, родную мову. Тое, як пранікнена і прыгожа спявала пра беларускую мову Кацярына Марозава, уразіла ўсіх прысутнічых.


Такія значныя святочныя ўрачыстасці неабыходзяцца без знакамітых гасцей. Наша свята наведаў вядомы беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч Уладімір Сцяпанавіч Ліпскі, творчы набытак якога складае больш за 60 кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, пуліцыстычных артыкулаў, нататкаў.


Уладімір Сцяпанавіч расказаў пра свае жыцце і шлях да любімай справы. Пісьменнік адказаў на пытанні вучняу і падараваў кнігі для ліцэйскай бібліятэкі.


Адкрываю, як свет, нанова беларускае, роднае слова.

Адкрываю, як свет, нанова беларускае, роднае слова.

Адкрываю, як свет, нанова беларускае, роднае слова.
7 сентября 2014